20 звычайная нядзеля на гэтай нядзелі УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ ЛАГІШЫНСКАЙ
П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы 20 звычайная нядзеля, 16 жніўня 2026 г.
1. Сённяшнія зборы ахвяраванняў прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.
2. На працягу тыдня, апрача суботы, набажэнствы і Святая Імша пачынацца будуць у 18.30. У суботу, як звычайна, у 10.00 штотыднёвая, няспынная Навэнна да Маці Божай. У наступную нядзелю Святая Імша, як звычайна, у 11.30.
3. У суботу, 22 жніўня, - УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ ЛАГІШЫНСКАЙ, АПЯКУНКІ ПІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ.
4. Членам малітоўнай групы “Жывы Ружанец” нагадваю, што ў гэтым месяцы, згодна з просьбай нашага біскупа Антонія Дзям’янкі, молімся аб дары цвярозага ладу жыцця.
Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: непахіснай і жывой веры, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Вялікі дзякуй таксама за прыбранне і ўпрыгожанне храма. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць. Кс. Януш.