НОВОСТИ
Список событий
    Римско-католический приход
    Святой Троицы
    Республика Беларусь, Брестская область,
    Пружанский р-н, г.п. Ружаны.
    Cвяжитесь с нами любым удобным способом.
    Мы всегда рады новым гостям.

    E-mail: ruzhkosciol@gmail.com
    Телефон: +375163271738

    Соцсети: Facebook | Instagram | Youtube
    Close
    У Вас есть вопросы? Свяжитесь с нами!
    2020 © kosciolruzhany.by
    Новости костёла

    20 звычайная нядзеля на гэтай нядзелі УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ ЛАГІШЫНСКАЙ


    П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
    20 звычайная нядзеля, 16 жніўня 2026 г.


    1. Сённяшнія зборы ахвяраванняў прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.

    2. На працягу тыдня, апрача суботы, набажэнствы і Святая Імша пачынацца будуць у 18.30.
    У суботу, як звычайна, у 10.00 штотыднёвая, няспынная Навэнна да Маці Божай.
    У наступную нядзелю Святая Імша, як звычайна, у 11.30.

    3. У суботу, 22 жніўня, - УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ ЛАГІШЫНСКАЙ, АПЯКУНКІ ПІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ.

    4. Членам малітоўнай групы “Жывы Ружанец” нагадваю, што ў гэтым месяцы, згодна з просьбай нашага біскупа Антонія Дзям’янкі, молімся аб дары цвярозага ладу жыцця.


    Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: непахіснай і жывой веры, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Вялікі дзякуй таксама за прыбранне і ўпрыгожанне храма. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
    Кс. Януш.
    ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ‘ЯВЫ
    Made on
    Tilda