П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
II НЯДЗЕЛЯ ПАСЛЯ ЎРАЧЫСТАСЦІ НАРАДЖЭННЯ ПАНА
4 студзеня 2026 г.
1. Сёння, першая нядзеля месяца і змена таямніц у малітоўнай групе “Жывы Ружанец”. У студзені будзем маліцца згодна з інтэнцыяй Папы рымскага: каб малітва Божым словам стала хлебам нашага жыцця і крыніцай надзеі ў нашых супольнасцях, дапамагаючы нам будаваць больш братэрскі і місійны Касцёл.
2. На гэтым тыдні, 6 СТУДЗЕНЯ, УРАЧЫСТАСЦЬ АБ’ЯЎЛЕННЯ ХРЫСТА ПАНА. Святая Імша з асвячэннем вады, крейды і кадзіла (ладана) у Вігілію гэтай урачыстасці, г.зн. У ПАНЯДЗЕЛАК (5 студзеня), у 18.30. Удзел у Святой Імшы абавязковы.
Збор ахвяраванняў на каталіцкія місіі ў свеце.
3. У суботу, у 11.30 – штотыднёвая Навэнна да Маці Божай і Святая Імша ў інтэнцыі падзяк і просьбаў прадстаўленых Богу праз Яе заступніцтва.
4. Наступная нядзеля – Свята Хросту Пана. Заканчэнне літургічнага перыяду Нараджэння Хрыста Пана. Святая Імша ў 11.30.
Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаем найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
Хрыстус нарадзіўся! Славім Яго!
Кантакт са святаром - кс. Адам: +37529 502-92-81
