П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
2 Нядзеля Адвэнту, 7 снежня 2025 г.
1. Сёння першы дзень адвэнтавых, парафіяльных рэкалекцый. Гэтыя духоўныя практыкаванні дапамагае нам правесці святар Павел Зайцаў SAC, вікарый парафіі Божай Міласэрнасці ў г. Воранаве, Гродзенскай дыяцэзыі.
ПРАЦЯГ РЭКАЛЕКЦЫЙ НАСТУПНЫ:
- заўтра ў 18.00 - Святая Імша з другой навукай;
- у аўторак:
у 17.30 - магчымасць споведзі (сакрамэнт паяднання),
у 18.00 - Святая Імша з заключнай навукай і адмысловым благаслаўленнем.
2. Заўтра, 8 СНЕЖНЯ, адзначаем УРАЧЫСТАСЦЬ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ. Удзел у Святой Імшы абавязковы.
3. На гэтым тыдні ў сераду, чацвер і пятніцу набажэнстваў і Святой Імшы не будзе!
У суботу ў 11.30, штотыднёвая Навэнна да Маці Божай і Святая Імша ў інтэнцыі падзяк і просьбаў прадстаўленых Богу праз Яе заступніцтва.
4. Членам малітоўнай групы “Жывы Ружанец” нагадваю, што ў снежні молімся згодна з інтэнцыяй Папы рымскага: за хрысціянаў, якія жывуць у краінах, ахопленых ваеннымі канфліктамі. Молімся, каб хрысціяне, якія жывуць на тэрыторыях, дзе вядуцца войны і распальваюцца канфлікты, асабліва на Блізкім Усходзе, былі сейбітамі спакою, надзеі і прымірэння .
5. У нядзелю Святая Імша ў 11.30!
Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
Кс. Януш.
Паважаныя Парафіяне!
Калі ўзнікнуць нейкія важныя пытанні звяртайцеся, калі ласка, да кс. Адама Страчынскага СМ. Нумар тэлефона:
+375 29 502 92 81.
