П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы НЯДЗЕЛЯ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ХРЫСТА ПАНА ВЯЛІКДЗЕНЬ, 5 красавіка 2026
1. Сённяшнімі Нешпарамі завеяршаецца Пасхальны Трыдуум. Заахвочваю ўсіх да перажывання гэтага дня ў духу хрысціянскай радасці і любові. У 20.00 вечаровая малітва Касцёла – Нешпары. Сёння таксама трэці дзень Навэнны да Божай Міласэрнасці.
2. Святкаванне Пасхі трывае на працягу ўсяго Велікоднага перыяду. Пяцьдзесят дзён ад Нядзелі Змёртвыхпаўстання Пана да Нядзелі Спаслання Духа Святога адзначаюцца з вялікай радасцю як адзін святочны дзень. Першыя восем дзён Велікоднага перыяду з’яўляюцца Актавай Вялікадня і адзначаюцца як урачыстасць Пана. На працягу тыдня, апрача суботы, набажэнствы і Святая Імша пачынацца будуць у 19.00. У суботу і наступную нядзелю, як звычайна, у 11.30!
3. Так як урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана святкуецца восем дзён – ВЕЛІКОДНАЯ АКТАВА, таму ў пятніцу няма абавязковай устрыманасці ад мясных страў.
4. Магчымасць велікоднай споведзі штодзённа на 15 хвілін перад пачаткам набажэнства.
5. У пятніцу наведванне хворых са святымі сакрамэнтамі. Пачненцца яно а 9.00 гадзіне.
6. У суботу, напярэдадні Нядзелі Божай Міласэрнасці, у 19.00 у капліцы Св. Казіміра (на Ружанскіх могілках) адбудзецца адмысловае набажэнства за нашых памерлых.
7. Наступная нядзеля - СВЯТА БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ і заканчэнне АКТАВЫ ЎРАЧЫСТАСЦІ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ЕЗУСА ХРЫСТА. Пасля Святой Імшы адбудзецца эўхарыстычная працэсія вакол храма.
8. Катэхетычныя заняткі: - ў пятніцу, у 20.00 – для старшакласнікаў; - у суботу, у 17.30 - катэхеза для малодшых школьнікаў.
Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць. Кс. Януш.
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Аллелюя!
Сёння, першая нядзеля месяца і змена таямніц у малітоўнай групе “Жывы Ружанец”. У красавіку будзем маліцца згодна з інтэнцыяй Папы рымскага за святароў, якія перажываюць крызіс: “Молімся за святароў, якія перажываюць крызісныя моманты ў сваім пакліканні, каб яны маглі знайсці неабходнае духоўнае суправаджэнне і каб супольнасці падтрымлівалі іх у духу разумення і малітвы. “