НОВОСТИ
Список событий
    Римско-католический приход
    Святой Троицы
    Республика Беларусь, Брестская область,
    Пружанский р-н, г.п. Ружаны.
    Cвяжитесь с нами любым удобным способом.
    Мы всегда рады новым гостям.

    E-mail: ruzhkosciol@gmail.com
    Телефон: +375163271738

    Соцсети: Facebook | Instagram | Youtube
    Close
    У Вас есть вопросы? Свяжитесь с нами!
    2020 © kosciolruzhany.by
    Новости костёла

    НЯДЗЕЛЯ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ХРЫСТА ПАНА


    П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
    НЯДЗЕЛЯ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ХРЫСТА ПАНА
    ВЯЛІКДЗЕНЬ, 5 красавіка 2026

    1. Сённяшнімі Нешпарамі завеяршаецца Пасхальны Трыдуум. Заахвочваю ўсіх да перажывання гэтага дня ў духу хрысціянскай радасці і любові. У 20.00 вечаровая малітва Касцёла – Нешпары. Сёння таксама трэці дзень Навэнны да Божай Міласэрнасці.

    2. Святкаванне Пасхі трывае на працягу ўсяго Велікоднага перыяду. Пяцьдзесят дзён ад Нядзелі Змёртвыхпаўстання Пана да Нядзелі Спаслання Духа Святога адзначаюцца з вялікай радасцю як адзін святочны дзень. Першыя восем дзён Велікоднага перыяду з’яўляюцца Актавай Вялікадня і адзначаюцца як урачыстасць Пана.
    На працягу тыдня, апрача суботы, набажэнствы і Святая Імша пачынацца будуць у 19.00.
    У суботу і наступную нядзелю, як звычайна, у 11.30!

    3. Так як урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана святкуецца восем дзён – ВЕЛІКОДНАЯ АКТАВА, таму ў пятніцу няма абавязковай устрыманасці ад мясных страў.

    4. Магчымасць велікоднай споведзі штодзённа на 15 хвілін перад пачаткам набажэнства.

    5. У пятніцу наведванне хворых са святымі сакрамэнтамі. Пачненцца яно а 9.00 гадзіне.

    6. У суботу, напярэдадні Нядзелі Божай Міласэрнасці, у 19.00 у капліцы Св. Казіміра (на Ружанскіх могілках) адбудзецца адмысловае набажэнства за нашых памерлых.

    7. Наступная нядзеля - СВЯТА БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ і заканчэнне АКТАВЫ ЎРАЧЫСТАСЦІ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ЕЗУСА ХРЫСТА. Пасля Святой Імшы адбудзецца эўхарыстычная працэсія вакол храма.

    8. Катэхетычныя заняткі:
    - ў пятніцу, у 20.00 – для старшакласнікаў;
    - у суботу, у 17.30 - катэхеза для малодшых школьнікаў.

    Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
    Кс. Януш.

    Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
    Аллелюя!

    Сёння, першая нядзеля месяца і змена таямніц у малітоўнай групе “Жывы Ружанец”. У красавіку будзем маліцца згодна з інтэнцыяй Папы рымскага за святароў, якія перажываюць крызіс: “Молімся за святароў, якія перажываюць крызісныя моманты ў сваім пакліканні, каб яны маглі знайсці неабходнае духоўнае суправаджэнне і каб супольнасці падтрымлівалі іх у духу разумення і малітвы. “
    ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ‘ЯВЫ
    Made on
    Tilda