П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы НЯДЗЕЛЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ, 15 чэрвеня 2025 г.
1. Сёння святкуем урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Адпустовая ўрачыстасць тытулу нашага храма и нашай Парафіі. Гэта таксама вельмі важны і ўрачысты дзень для групы дзяцей, якія ўпершыню ў сваім жыцці прынялі поўны ўдзел у святой Імшы, прыступіўшы да Святой Камуніі. Святкаванне сённяшняй ўрачыстасці закончыцца эўхарыстычнай працэсіяй вакол храма.
2. На працягу тыдня, апрача чацверга і суботы, набажэнствы і Святая Імша пачынацца будуць у 20.00. У чацвер Святая Імша ў 18.30. У суботу і наступную нядзелю, як звычайна, у 11.00!
3. Згодна з даўняй традыцыяй сёння для дзяцей, якія прыступілі да першай Святой Камуніі, іх сем’яў а таксама для ўсёй парафіяльнай супольнасці пачынаецца так званы “Белы тыдзень”: панядзелак – дзень малітвы за бацькоў і хросных; у аўторак – молімся за дзядуль і бабуль; у сераду – за хворых і церпячых; у чацвер – дзякуем Богу за дар Эўхарыстыі, молімся аб пакліканнях да святарскага і кансэкраванага жыцця; у пятніцу – просім аб Божай Міласэрнасці для свету; у суботу – аддаёмся апецы Маці Божай.
3. У чацвер – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА ЦЕЛА І КРЫВІ ХРЫСТА. Святая Імша з кароткай адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту ў 18.30. Удзел у Святой Імшы абавязковы. Ужо напярэдадні, у сераду, вечаровая Святая Імша з Вігіліі гэтай урачыстасці.
4. У наступную нядзелю, 22 чэрвеня, нашу парафіяльную супольнасць наведае Яго Эксцэленцыя біскуп Казімір Велікаселец ОР. Разам з намі ён будзе святкаваць юбілей свайго святарскага пасвячэння (40 год) і першай Святой Імшы якую ён адслужыў менавіта ў нашым касцёле. У межах Актавы ўрачыстасці Божага Цела пасля Святой Імшы адбудзецца эхарыстычная працэсія вакол храма.
Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць. Кс. Януш.