НОВОСТИ
Список событий
    Римско-католический приход
    Святой Троицы
    Республика Беларусь, Брестская область,
    Пружанский р-н, г.п. Ружаны.
    Cвяжитесь с нами любым удобным способом.
    Мы всегда рады новым гостям.

    E-mail: ruzhkosciol@gmail.com
    Телефон: +375163271738

    Соцсети: Facebook | Instagram | Youtube
    Close
    У Вас есть вопросы? Свяжитесь с нами!
    2020 © kosciolruzhany.by
    Новости костёла

    НЯДЗЕЛЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ


    П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
    НЯДЗЕЛЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ,
    15 чэрвеня 2025 г.

    1. Сёння святкуем урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Адпустовая ўрачыстасць тытулу нашага храма и нашай Парафіі. Гэта таксама вельмі важны і ўрачысты дзень для групы дзяцей, якія ўпершыню ў сваім жыцці прынялі поўны ўдзел у святой Імшы, прыступіўшы да Святой Камуніі.
    Святкаванне сённяшняй ўрачыстасці закончыцца эўхарыстычнай працэсіяй вакол храма.

    2. На працягу тыдня, апрача чацверга і суботы, набажэнствы і Святая Імша пачынацца будуць у 20.00. У чацвер Святая Імша ў 18.30.
    У суботу і наступную нядзелю, як звычайна, у 11.00!

    3. Згодна з даўняй традыцыяй сёння для дзяцей, якія прыступілі да першай Святой Камуніі, іх сем’яў а таксама для ўсёй парафіяльнай супольнасці пачынаецца так званы “Белы тыдзень”:
    панядзелак – дзень малітвы за бацькоў і хросных; у аўторак – молімся за дзядуль і бабуль; у сераду – за хворых і церпячых; у чацвер – дзякуем Богу за дар Эўхарыстыі, молімся аб пакліканнях да святарскага і кансэкраванага жыцця; у пятніцу – просім аб Божай Міласэрнасці для свету; у суботу – аддаёмся апецы Маці Божай.

    3. У чацвер – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА ЦЕЛА І КРЫВІ ХРЫСТА. Святая Імша з кароткай адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту ў 18.30.
    Удзел у Святой Імшы абавязковы. Ужо напярэдадні, у сераду, вечаровая Святая Імша з Вігіліі гэтай урачыстасці.

    4. У наступную нядзелю, 22 чэрвеня, нашу парафіяльную супольнасць наведае Яго Эксцэленцыя біскуп Казімір Велікаселец ОР. Разам з намі ён будзе святкаваць юбілей свайго святарскага пасвячэння (40 год) і першай Святой Імшы якую ён адслужыў менавіта ў нашым касцёле. У межах Актавы ўрачыстасці Божага Цела пасля Святой Імшы адбудзецца эхарыстычная працэсія вакол храма.

    Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
    Кс. Януш.




    ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ‘ЯВЫ
    Made on
    Tilda