НОВОСТИ
Список событий
    Римско-католический приход
    Святой Троицы
    Республика Беларусь, Брестская область,
    Пружанский р-н, г.п. Ружаны.
    Cвяжитесь с нами любым удобным способом.
    Мы всегда рады новым гостям.

    E-mail: ruzhkosciol@gmail.com
    Телефон: +375163271738

    Соцсети: Facebook | Instagram | Youtube
    Close
    У Вас есть вопросы? Свяжитесь с нами!
    2020 © kosciolruzhany.by
    Новости костёла

    14 звычайны тыдзень


    П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
    14 звычайны тыдзень, 6 ліпеня 2025 г.

    1. Сёння першая нядзеля месяца, так званая “Нядзеля адарацыйная”. Пасля Святой Імшы адбудецца кароткая адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з малітвай ўдзячнасці за жывую прысутнасць Бога сярод нас у Эўхарыстыі і літаніяй да Найдаражэйшай Крыві Езуса Хрыста.

    2. Сёння таксама змена таямніц у малітоўнай групе “Жывы Ружанец”.
    У ліпені будзем маліцца аб уменні распазнаваць. “Молімся аб тым, каб мы ўсё больш вучыліся распазнаваць, умелі выбіраць жыццёвыя шляхі і адмаўляцца ад усяго, што нас аддаляе ад Хрыста і Евангелля .”

    3. У панядзелак і аўторак набажэнстваў і Святой Імшы не будзе!
    У сераду чацвер і пятніцу набажэнствы і Свята Імша пачынацца будуць у 20.00.
    У суботу і наступную нядзелю, як звычайна, у 11.00.

    4. У пятніцу, 11 ліпеня, адзначаем СВЯТА СВ. БЭНЭДЫКТА, АБАТА, АПЕКУНА ЕЎРОПЫ.

    Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
    Кс. Януш.




    ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ‘ЯВЫ
    Made on
    Tilda