П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
7 ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ, 17 МАЯ 2026
1. Сёння трэці дзень Навэнны да Духа Святога. Непасрэдна пасля Святой Імшы малітва гэтага дня і маёвае набажэнства ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі.
2. На працягу тыдня, апрача суботы, набажэнствы і Святая Імша пачынацца будуць у 19.00.
У суботу штотыднёвая навэнна да Маці Божай у 10.00.
У наступную нядзелю Святая Імша, як звычайна, у 11.30!
3. У наступную нядзелю – урачыстасць Спаслання Духа Святога. Заканчваецца перыяд велікоднай споведзі. Магчымасць споведзі штодзённа на 15 хвілін перад пачаткам набажэнства.
4. Катэхетычныя заняткі сёння:
* у 19.00 - катэхеза для малодшых школьнікаў;
* у 20.30 - для старшакласнікаў.
Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: непахіснай і жывой веры, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
Кс. Януш.
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Аллелюя
