П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
6 НЯДЗЕЛЯ ЗВЫЧАЙНАГА ПЕРЫЯДУ, 15 лютага 2026 г.
1. У сераду, 18 лютага, распачнецца перыяд Вялікага Посту.
У Папяльцовую сераду ўсе вернікі павінны захоўваць сціслы пост (якасны і колькасны). З Папяльцовай серады да першай нядзелі Вялікага посту перажываем квартальныя дні малітваў аб духу пакуты. Скарыстацца з магчымасці споведзі можна будзе ў панядзелак і аўторак ў17:30 перад службаю.
2. Ва ўсе пятніцы Вялікага Посту, праводзім набажэнства “Крыжовы шлях Езуса Хрыста”, а ў нядзелі набажэнства “Песні жальбы”.
Прыпамінаю, што за ўдзел у велікапосных рекалекцыях, а таксама ў набажэнствах “Песні Жальбы” і “Крыжовы Шлях Езуса Хрыста” можна атрымаць поўны адпуст, гэта значыць – поўнае дараванне часовых пакаранняў. Памятайма аб выкананні ўсіх умоў.
3. На працягу тыдня, апрача пятнцы і суботы, набажэнствы і Святая Імша пачынацца будуць у 18.00.
У пятніцу у 18.30 набажэнства “Крыжовы Шлях Езуса Хрыста”, а пасля Святая Імша.
У суботу і наступную нядзелю, як звычайна, у 11.30!
4. Катэхетычныя заняткі ў нядзелю:
* у 17.00 - катэхеза для малодшых школьнікаў;
* у 18.30 - для старшакласнікаў.
Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаем найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Дзякуй таксама за прыбранне храма.
Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
