П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы 5 ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ, 3 МАЯ (ТРАЎНЯ) 2026
1. Сёння першая нядзеля месяца - адарацыйная. Пасля Святой Імшы адбудецца кароткая адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з малітвай ўдзячнасці за жывую прысутнасць Бога сярод нас у Эўхарыстыі і літаніяй Ларэтанскай ў гонар Найсыяцейшай Панны Марыі.
2. Сёння таксама змена таямніц у малітоўнай групе “Жывы Ружанец”. Папа рымскі заклікае маліцца ў месяцы маі, каб усе мелі доступ да ежы. “Молімся, каб усе — ад буйных вытворцаў да дробных спажыўцоў — пазбягалі марнавання ежы і імкнуліся забяспечваць доступ кожнага да якасных прадуктаў харчавання.”
3. Сёння ў 20.00 вечаровая малітва Касцёла - Нешпары.
4. На працягу тыдня, апрача суботы, набажэнствы і Святая Імша пачынацца будуць у 19.00. У суботу штотыднёвая навэнна да Маці Божай і Святая Імша ў інтэнцыі падзяк і просьбаў прадстаўленых Богу праз яе заступніцтва ў 10.00. У наступную нядзелю, як звычайна, у 11.30!
5. У чацвер, 7мая, - пачатак навэнны да святога Андрэя Баболі, галоўнага апекуна нашай – Пінскай дыяцэзыі. Гэта таксама першы чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб пакліканнях да святарскага і кансэкраванага жыцця.
6. Пятніца, 8 мая, - дзень малітваў у інтэнцыі Папы Рымскага Леона XIV у гадавіну яго абрання (2025 г.).
7. У суботу, 9 мая, молімся за ахвяр Другой сусветнай вайны і аб супакоі ў свеце.
8. У наступную нядзелю, 10 мая, - 26 гадавіна каранацыі абраза Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся.
9. Катэхетычныя заняткі ў панядзелак: * у 18.00 - катэхеза для малодшых школьнікаў; * у 20.00 - для старшакласнікаў.
Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: непахіснай і жывой веры, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць. Кс. Януш.