НОВОСТИ
Список событий
    Римско-католический приход
    Святой Троицы
    Республика Беларусь, Брестская область,
    Пружанский р-н, г.п. Ружаны.
    Cвяжитесь с нами любым удобным способом.
    Мы всегда рады новым гостям.

    E-mail: ruzhkosciol@gmail.com
    Телефон: +375163271738

    Соцсети: Facebook | Instagram | Youtube
    Close
    У Вас есть вопросы? Свяжитесь с нами!
    2020 © kosciolruzhany.by
    Новости костёла

    5 ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ


    П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
    5 ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ, 3 МАЯ (ТРАЎНЯ) 2026

    1. Сёння першая нядзеля месяца - адарацыйная. Пасля Святой Імшы адбудецца кароткая адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з малітвай ўдзячнасці за жывую прысутнасць Бога сярод нас у Эўхарыстыі і літаніяй Ларэтанскай ў гонар Найсыяцейшай Панны Марыі.

    2. Сёння таксама змена таямніц у малітоўнай групе “Жывы Ружанец”. Папа рымскі заклікае маліцца ў месяцы маі, каб усе мелі доступ да ежы. “Молімся, каб усе — ад буйных вытворцаў да дробных спажыўцоў — пазбягалі марнавання ежы і імкнуліся забяспечваць доступ кожнага да якасных прадуктаў харчавання.”

    3. Сёння ў 20.00 вечаровая малітва Касцёла - Нешпары.

    4. На працягу тыдня, апрача суботы, набажэнствы і Святая Імша пачынацца будуць у 19.00.
    У суботу штотыднёвая навэнна да Маці Божай і Святая Імша ў інтэнцыі падзяк і просьбаў прадстаўленых Богу праз яе заступніцтва ў 10.00.
    У наступную нядзелю, як звычайна, у 11.30!

    5. У чацвер, 7мая, - пачатак навэнны да святога Андрэя Баболі, галоўнага апекуна нашай – Пінскай дыяцэзыі. Гэта таксама першы чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб пакліканнях да святарскага і кансэкраванага жыцця.

    6. Пятніца, 8 мая, - дзень малітваў у інтэнцыі Папы Рымскага Леона XIV у гадавіну яго абрання (2025 г.).

    7. У суботу, 9 мая, молімся за ахвяр Другой сусветнай вайны і аб супакоі ў свеце.

    8. У наступную нядзелю, 10 мая, - 26 гадавіна каранацыі абраза Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся.

    9. Катэхетычныя заняткі ў панядзелак:
    * у 18.00 - катэхеза для малодшых школьнікаў;
    * у 20.00 - для старшакласнікаў.

    Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: непахіснай і жывой веры, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
    Кс. Януш.

    Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
    Аллелюя!
    ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ‘ЯВЫ
    Made on
    Tilda