Новости костёла

4 НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ


П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
4 НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ, 15 сакавіка 2026 г.


1. IV нядзеля Вялікага посту, якую сёння адзначаем, называецца НЯДЗЕЛЯЙ РАДАСЦІ (Laetare). Яна абвяшчае палову перыяду прыгатавання да Вялікадня.

2. На працягу тыдня, апрача суботы, набажэнствы пачынацца будуць у 18.30. У суботу і нядзелю, як звычайна, у 11.30!

3. У чацвер, 19 сакавіка, адзначаем УРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТОГА ЮЗАФА, АБРАННІКА НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ. Удзел у Святой Імшы абавязковы для ўсіх вернікаў.

4. Ва ўсе пятніцы Вялікага Посту праводзім набажэнства “КРЫЖОВЫ ШЛЯХ ЕЗУСА ХРЫСТА”, а ў нядзелі пасля Святой Імшы набажэнства “ПЕСНІ ЖАЛЬБЫ”. Памятайма таксама аб вялікай вартасці посту і іншых пакутных практык, асабліва ўчынкаў міласэрнасці.

5. У мінулую нядзелю адбыўся збор ахвяраванняў прызначаных на патрэбы Дабрачыннага каталіцкага таварыства “Caritas”. Сёння хачу падзякаваць усім Вам за шчодрасць, за 400 рублёў.

6. Катэхетычныя заняткі ў нядзелю:
* у 17.00 - катэхеза для малодшых школьнікаў;
* у 18.30 - для старшакласнікаў.


Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Вялікі дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
Кс. Януш.
2026-03-15 16:00 ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ‘ЯВЫ