Новости костёла

34 звычайны тыдзень


П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
34 звычайны тыдзень, 23 лістапада 2025 г.

1. Сёння адзначаем УРАЧЫСТАСЦЬ ПАНА НАШАГА ЕЗУСА ХРЫСТА, ВАЛАДАРА СУСВЕТУ. Дзень Літургічнай Службы Алтара. Пачынаецца апошні тыдзень літургічнага года. Сабраныя сёння ахвяраванні прызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі.

2. На працягу тыдня набажэнстваў і Святой Імшы не будзе!
У суботу і наступную нядзелю, як звычайна, у 11.00.

3. У суботу, 29 лістапада, пачатак навэнны ў гонар Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У апошні дзень літургічнага года, падчас штотыднёвай Навэнны да Маці Божай, будзем асаблівым чынам дзякаваць Богу за ўсе ласкі якімі Ён адарыў нас на працягу ўсяго года.

4. У наступную нядзелю, 30 лістапада, пачатак новага літургічнага года які распачынаецца перыядам Адвэнту.

6. Усім членам малітоўнай групы “Жывы Ружанец” прыпамінаю, што ў гэтым месяцы, згодна з просьбай папы рымскага молімся аб тым, каб людзі, якія змагаюцца з суіцыдальнымі думкамі, знайшлі ў сваіх супольнасцях падтрымку, дапамогу і любоў, якія ім неабходныя, і адкрыліся для прыгажосці жыцця.

7. Катэхетычныя заняткі ў суботу:
- у 15.00 – катэхеза для старшакласнікаў;
- у 16.30 - катэхеза для малодшых школьнікаў – год пасля першай Святой Камуніі; да ўдзелу ў ёй запрошаны таксама іх бацькі.

Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
Кс. Януш.
2025-11-22 22:00 ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ‘ЯВЫ