Новости костёла

32 звычайны тыдзень


П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
32 звычайны тыдзень, 9 лістапада 2025 г.
СВЯТА ГАДАВІНЫ ПАСВЯЧЭННЯ ЛАТЭРАНСКАЙ БАЗЫЛІКІ

1. Сёння адзначаем свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі, катэдры біскупа Рыма, Маці ўсіх касцёлаў у свеце. Дзень асаблівай малітвы за Касцёл і нашага пантыфіка – папу рымскага Льва XIV-ага.

2. На працягу тыдня, апрача аўторка і суботы, набажэнствы і Святыя Імшы пачынацца будуць у 18.00.
У суботу штотыднёвая навэнна да Маці Божай і Святая Імша, як звычайна, ў 11.00.
У наступную нядзелю Святая Імша, як звычайна, у 11.00.

3. У сераду, 12 лістапада, - свята св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка.

4. Усім членам малітоўнай групы “Жывы Ружанец” прыпамінаю, што ў лістападзе молімся аб тым, каб людзі, якія змагаюцца з суіцыдальнымі думкамі, знайшлі ў сваіх супольнасцях падтрымку, дапамогу і любоў, якія ім неабходныя, і адкрыліся для прыгажосці жыцця.

5. Магчымасць споведзі штодзённа на некалькі хвілін перад пачаткам набажэнства.

6. Катэхетычныя заняткі ў суботу:
- у 15.00 – катэхеза для старшакласнікаў;
- у 16.30 - катэхеза для малодшых школьнікаў – год пасля першай Святой Камуніі; да ўдзелу ў ёй запрошаны таксама іх бацькі.

Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
Кс. Януш.
2025-11-09 10:00 ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ‘ЯВЫ