П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
3 ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ, 19 красавіка 2026
1. Сёння ў 19.00 велікоднае набажэнства Божага слова – Шлях Святла.
2. На працягу тыдня, апрача суботы, набажэнствы і Святая Імша пачынацца будуць у 19.00.
Усуботу і наступную нядзелю, як звычайна, у 11.30.
3. Членам малітоўнай групы “Жывы Ружанец” нагадваю, што ў красавіку молімся згодна з інтэнцыяй Папы рымскага за святароў, якія перажываюць крызіс: “Молімся за святароў, якія перажываюць крызісныя моманты ў сваім пакліканні, каб яны маглі знайсці неабходнае духоўнае суправаджэнне і каб супольнасці падтрымлівалі іх у духу разумення і малітвы.”
4. Магчымасць велікоднай споведзі штодзённа на некалькі хвілін перад пачаткам набажэнства.
2 і 3 касцёльныя запаведзі гавораць: (2) Прынамсі раз у год прыступіць да сакрамэнту пакаяння; (3) прынамсі раз у год, у Велікодны перыяд, прыняць Святую Камунію.
5. У суботу, 25 КРАСАВІКА, - СВЯТА СВ. МАРКА, ЕВАНГЕЛІСТА. Дзень малітвы аб добрым ураджаіі благаслаўленні працы на зямлі.
6. КАТЭХЕТЫЧНЫЯ ЗАНЯТКІ заўтра, у панядзелак:
* у 17.30 - для малодшых школьнікаў, тых хто ў мінулым годзе прыступіў да першай споведзі і Святой Камуніі;
* у 19.00 – для старшакласнікаў.
Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: непахіснай і жывой веры, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Вялікі дзякуй таксама за прыбранне і ўпрыгожанне храма. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
Кс. Януш.
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Аллелюя!
