П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
30 звычайны тыдзень, 26 кастрычніка 2025 г.
1. Сёння ў кансэкраваных касцёлах, якія не маюць вызначанай датыпасвячэння, - урачыстасць гадавіны пасвячэння ўласнага касцёла.
2. На працягу тыдня, апрача аўторка і суботы, набажэнствы і Святыя Імшы пачынацца будуць у 18.00.
У аўторак Святая Імша ў 8.00.
У суботу Святая Імша ў 15.00.
У наступную нядзелю Святая Імша, як звычайна, у 11.00.
3. У аўторак, 28 кастрычніка, - СВЯТА СВЯТЫХ СЫМОНА І ЮДЫ ТАДЭВУША , АПОСТАЛАЎ. Таксама гэта 45 гадавіна прэзбітэрскага (святарскага) пасвячэння Яго Эксцэленцыі ардынарыя Пінскай дыяцэзіібіскупа Антонія Дзям’янкі (1980).
4. У пятніцу заканчваецца месяц Святога Ружанца. Штодзённа, апрача аўторка, у 18.00 – суполная малітва Святы Ружанец а пасля яе Святая Імша.
5. У суботу, 1 ЛІСТАПАДА, - УРАЧЫСТАСЦЬ УСІХ СВЯТЫХ. Удзел у Святой Імшы абавязковы. Ужо напярэдадні гэтай урачыстасці, у пятніцу, вечаровая Святая Імша з вігіліі гэтай урачыстасці.
У сам дзень урачыстасці, у суботу, СВЯТАЯ ІМША Ў 15.00. У 16.15 на Ружанскіх могілках адбудзецца адмысловае набажэнства за памерлых. Пачатак і заканчэнне (каля 17.30) ў капліцы св. Казіміра. Пасля уступнай малітвы адбудзецца традыцыйная працэсія з пасвячэннем могілак і малітвамі за нашых памерлых братоў і сясцёр.
6. Магчымасць споведзі – штодзённа на 15 хвілін перад пачаткам набажэнства.
7. У наступную нядзелю, 2 лістапада, адзначаем успамін Усіх Памерлых Вернікаў. Гэта другі дзень “Актавы малітваў за памерлых”. У 17.30, у капліцы св. Казіміра на Ружанскіх могілках, літургія Нешпараў за памерлых.
8. Традыцыйныя малітвы за душы памерлых вернікаў – “выпамінкі” на працягу ўсяго лістапада падчас набажэнстваў. З 2 ПА 8 ЛІСТАПАДА БУДЗЕМ ЦЭЛЕБРАВАЦЬ ПАМІНАЛЬНЫЯ СВЯТЫЯ ІМШЫ ЗА ПАМЕРЛЫХ, каторых імёны запісаныя на “выпамінкавых” картках.
Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Вялікі дзякуй таксама ўсім тым, хто ў мінулыя два тыдні ахвяраваў свой вольны час і прычыніўся да ўпарадкавання парафіяльных могілак. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
Кс. Януш.
