Новости костёла

28 звычайны тыдзень


П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
28 звычайны тыдзень, 12 кастрычніка 2025 г.

1.На працягу тыдня, апрача панядзелка, серады і суботы, набажэнствы пачынацца будуць у 18.00.
У ПАНЯДЗЕЛАК І СЕРАДУ НАБАЖЭНСТВА І СВЯТОЙ ІМШЫ НЕ БУДЗЕ!
У суботу ружанцовае набажэнства, Навэнна да Маці Божай Цудоўнага Медаліка і Святая Імша, як звычайна, у 11.00.
У нядзелю Святая Імша ў Ружанах у 11.00, у в. Лыскава (Барысікі), у 13.30.

2. У аўторак, у нашай краіне, адзначаем Дзень Маці. Ружанцовае набажэнства таго дня ахвяруем за нашых маці, як жывых, так і памерлых.

3. У суботу, 18 кастрычніка, - СВЯТА СВЯТОГА ЛУКІ, ЕВАНГЕЛІСТА. ДЗЕНЬ АСАБЛІВАЙ МАЛІТВЫ ЗА МЕДЫКАЎ.

4. Усім членам малітоўнай групы “Хывы Ружанец” прыпамінаю, што ў гэтым месяцы молімся, каб вызнаўцы розных рэлігійных традыцый супрацоўнічалі паміж сабою дзеля абароны і будавання спакою, справядлівасці і братэрства.

5. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі аб’явіла месяц кастрычнік 2025 года часам асаблівых разважанняў і малітваў у інтэнцыі бацькоў. Гэты месяц праходзіць пад дэвізам «Малітва за бацькоў на ружанцы».

6. Наступная нядзеля – “Нядзеля місыйная”. Збор ахвяраванняў на каталіцкія місіі ў свеце.

7. Катэхетычныя заняткі ў суботу (18 кастрычніка):
- у 16.30 - катэхеза для малодшых школьнікаў – год пасля першай Святой Камуніі; да ўдзелу ў ёй запрошаны таксама іх бацькі;
- у 18.00 – катэхеза для старшакласнікаў.

Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
Кс. Януш.
2025-10-12 09:00 ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ‘ЯВЫ