Новости костёла

24 звычайны тыдзень


П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
24 звычайны тыдзень, 14 верасня 2025 г.
Свята Узвышэння Святога Крыжа

1. Сёння адзначаем свята Узвышэння Святога Крыжа. На заканчэнне Святой Імшы адбудзецца абрад асвячэння крыжоў, прынесеных вернікамі.

2. На працягу тыдня, апрача суботы, набажэнствы і Святая Імша пачынацца будуць у 19.00.
У суботу і наступную нядзелю, як звычайна, у 11.00.

3. На гэтым тыдні адзначаем:
- у панядзелак, 15 верасня, - літургічны ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Божай Балеснай;
- у аўторак, 16 верасня, - літургічны ўспамін свв. Карнэлія, папы і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў;
- у чацвер, 18 верасня, - літургічны ўспамін св. Станіслава Косткі, законніка, апякуна моладзі;
- у суботу, 20 верасня, - літургічны ўспамін свв. Андрэя Кім Тэагона, Паўла Чон Хасана і паплечнікаў, мучанікаў з Карэі.

4. Магчымасць споведзі – штодзённа на 15 хвілін перад пачаткам набажэнства.

5. Членам малітоўнай групы “Жывы Ружанец” прыпамінаю, што ў верасні
молімся аб аднаўленні нашых адносінаў з усім стварэннем.
“Молімся, каб мы, натхнёныя прыкладам святога Францішка, зразумелі ўзаемазалежнасць усіх стварэнняў, якіх любіць Бог і якія вартыя любові і пашаны .”

Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
Кс. Януш.
2025-09-14 10:00 ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ‘ЯВЫ