П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы 2 ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ – НЯДЗЕЛЯ БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ 27 красавіка 2025
1. Сёння заканчэнне ўрачыстасці Уваскрасення Пана - Свята Божай Міласэрнасці. На заканчэнне Святой Імшы адбудзецца кароткая адарацыя Езуса Хрыста ў Найсвяцейшым Сакрамэнце з падзякай за дар Божай міласэрнасці і просьбаю аб гэтым дары для нас і ўсяго свету.
2. На працягу тыдня, апрача серады і суботы, набажэнствы і Святая Імша пачынацца будуць у 19.00. У сераду Святая Імша ў 7.00. У суботу і наступную нядзелю, як звычайна, у 11.00.
3. На гэтым тыдні адзначаем: - у аўторак, 29 красавіка, - СВЯТА СВ. КАЦЯРЫНЫ СІЕНСКАЙ, панны і доктара Касцёла, анякункі Еўропы; - у чацвер, 1 мая, - СВЯТА ГАДАВІНЫ ПАСВЯЧЭННЯ КАТЭДРАЛЬНАГА КАСЦЁЛА Ў ПІНСКУ. Гэта таксама першы чацвер месяца – дзень асаблівай падзякі за дар Эўхарыстыі і святарства; дзень малітвы аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця; - у пятніцу, першую пятніцу месяца - дзень ушанавання Найсвяцейшага Сэрца Езуса; - у суботу, 3 мая, - СВЯТА СВВ. АПОСТАЛАЎ: ФІЛІПА І ЯКУБА. Гэта таксама гадавіна прызначэння яго Эксцэленцыі біскупа Антонія Дзям’янкі ардынарыем Пінскай дыяцэзіі (2012 г.) і першаяч субота месяца – дзень асаблівая ўшанавання НПМ.
4. На гэтым тыдні пачатак маёвых набажэнстваў у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі з малітвай Літаніі Ларэтанскай.
5. Катэхетычныя заняткі ў сераду (30 красавіка): * у 18.30 - для малодшых школьнікаў, тых хто рыхтуецца да першай споведзі і Святой Камуніі. Да ўдзелю ў ёй запрошаны таксама іх вацькі; * у 19.30 – для старшакласнікаў.
Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць. Кс. Януш.