Новости костёла

18 звычайная нядзеля


П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
18 звычайная нядзеля, 2 жніўня 2026 г.


1. Сёння першая нядзеля месяца, так званая “Нядзеля адарацыйная”. Пасля Святой Імшы адбудецца кароткая адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з малітвай ўдзячнасці за жывую прысутнасць Бога сярод нас у Эўхарыстыі.

2. Сёння таксама змена таямніц у малітоўнай групе “Жывы Ружанец”.
У жніўні, згодна з просьбай нашага біскупа Антонія Дзям’янкі, будзем маліцца аб дары цвярозага ладу жыцця.

3. На працягу тыдня, апрача суботы, набажэнствы і Святая Імша пачынацца будуць у 18.30.
У суботу, штотыднёвая няспынная Навэнна да Маці Божай і Святая Імша ў 20.00. Гэта будзе ўжо Святая Імша з наступнай нядзелі.
У наступную нядзелю, Свята Імша як звычайна, у 11.30.

4. На гэтым тыдні адзначаем:
- у аўторак, 4 жніўня, - літургічны ўспамін св. Яна Марыі Віянэя, святара;
- у чацвер, 6 жніўня, - СВЯТА ПЕРАМЯНЕННЯ ПАНА. ПЕРШЫ ЧАЦВЕР МЕСЯЦА - дзень асаблівай падзякі да дар Найсвяцейшага Сакрамэнту (Эўхарыстыі) і сакрамэнту святарства, дзень малітвы аб пакліканнях да службы Божай;
- першую пятніцу месяца – дзень асаблівага ўшанавання Найсвяцейшага Сэрца Езуса;
- у суботу, 8 жніўня, - упсамін св. Дамініка, святара.

5. Наведванне хворых са святымі сакрамэнтамі ў першую пятніцу месяца. Пачнецца яно а 9.00 гадзіне.

6. Магчымасць споведзі, перад 1-ай пятніцай месяца, штодзённа на 15 хвілін перад пачаткам набажэнства.

7. Як штогод у другую пятніцу і суботу жніўня, сёлета гэта 7 і 8 жніўня, у санктуарыі Маці Божай Каралевы Палесся, у Лагішыне, адбудзецца дыяцэзіяльны фэст у Яе гонар. Праграма ўрачыстасцей у гонар Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне на дошцы аб’яваў.


Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: непахіснай і жывой веры, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Вялікі дзякуй таксама за прыбранне і ўпрыгожанне храма. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
Кс. Януш.
2026-08-02 08:00 ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ‘ЯВЫ