П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы 16 звычайная нядзеля, 19 ліпеня 2026 г.
1. Сёння - гадавіна прызначэння біскупа Андрэя Зноскі дапаможным біскупам нашай, Пінскай дыяцэзіі (2024 г.).
2. На працягу тыдня, апрача суботы, набажэнствы і Святая Імша пачынацца будуць у 20.00. У суботу, у 10.00, штотыднёвая, няспынна Навэнна да Маці Божай і Святая Імша. У нядзелю Святая Імша, як звычайна ў 11.30!
3. На гэтым тыдні адзначаем: - у сераду, 22 ліпеня, - СВЯТА СВ. МАРЫІ МАГДАЛЕНЫ; - у чацвер, 23 ліпеня, - СВЯТА СВ. БРЫГІТЫ, ЗАКОННІЦЫ, АПЯКУНКІ ЕЎРОПЫ;; - у суботу, 25 ліпеня, - СВЯТА СВ. ЯКУБА, АПОСТАЛА. Гэта таксама дзень успаміну св. Крыштафа, апекуна вадзіцеляў. На заканчэнне Святой Імшы адбудзецца благаслаўленне вадзіцеляў;
4. Членам малітоўнай групы “Жывы Ружанец” нагадваю, што наш пантыфік, Папа рымскі Леў XIV заклікае нас маліцца ў ліпені аб пашане да чалавечага жыцця. “Молімся аб пашане і абароне чалавечага жыцця на ўсіх яго этапах, прызнаючы гэта дарам Божым.”
Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: непахіснай і жывой веры, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Вялікі дзякуй таксама за прыбранне і ўпрыгожанне храма. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць. Кс. Януш.