НОВОСТИ
Список событий
    Римско-католический приход
    Святой Троицы
    Республика Беларусь, Брестская область,
    Пружанский р-н, г.п. Ружаны.
    Cвяжитесь с нами любым удобным способом.
    Мы всегда рады новым гостям.

    E-mail: ruzhkosciol@gmail.com
    Телефон: +375163271738

    Соцсети: Facebook | Instagram | Youtube
    Close
    У Вас есть вопросы? Свяжитесь с нами!
    2020 © kosciolruzhany.by
    Новости костёла

    16 звычайная нядзеля


    П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
    16 звычайная нядзеля, 19 ліпеня 2026 г.


    1. Сёння - гадавіна прызначэння біскупа Андрэя Зноскі дапаможным біскупам нашай, Пінскай дыяцэзіі (2024 г.).

    2. На працягу тыдня, апрача суботы, набажэнствы і Святая Імша пачынацца будуць у 20.00.
    У суботу, у 10.00, штотыднёвая, няспынна Навэнна да Маці Божай і Святая Імша.
    У нядзелю Святая Імша, як звычайна ў 11.30!

    3. На гэтым тыдні адзначаем:
    - у сераду, 22 ліпеня, - СВЯТА СВ. МАРЫІ МАГДАЛЕНЫ;
    - у чацвер, 23 ліпеня, - СВЯТА СВ. БРЫГІТЫ, ЗАКОННІЦЫ, АПЯКУНКІ ЕЎРОПЫ;;
    - у суботу, 25 ліпеня, - СВЯТА СВ. ЯКУБА, АПОСТАЛА. Гэта таксама дзень успаміну св. Крыштафа, апекуна вадзіцеляў. На заканчэнне Святой Імшы адбудзецца благаслаўленне вадзіцеляў;

    4. Членам малітоўнай групы “Жывы Ружанец” нагадваю, што наш пантыфік, Папа рымскі Леў XIV заклікае нас маліцца ў ліпені аб пашане да чалавечага жыцця. “Молімся аб пашане і абароне чалавечага жыцця на ўсіх яго этапах, прызнаючы гэта дарам Божым.”


    Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: непахіснай і жывой веры, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Вялікі дзякуй таксама за прыбранне і ўпрыгожанне храма. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
    Кс. Януш.
    ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ‘ЯВЫ
    Made on
    Tilda