Новости костёла

14 звычайная нядзеля


П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
14 звычайная нядзеля, 5 ліпеня 2026 г.


1. Сёння першая нядзеля месяца – адарацыйная. Непасрэдна пасля Святой Імшы адбудзецца кароткая адарацыя Езуса Хрыста ў Найсвяцейшым Сакрамэнце.

2. Сёння змена таямніц у малітоўнай групе “Жывы Ружанец”.
Наш пантыфік, Папа рымскі Леон (Леў) XIV заклікае нас маліцца ў ліпені аб пашане да чалавечага жыцця.
“Молімся аб пашане і абароне чалавечага жыцця на ўсіх яго этапах, прызнаючы гэта дарам Божым.”
3. На працягу тыдня, апрача панядзелка, аўторка і суботы, набажэнствы і Святая Імша пачынацца будуць у 20.00.
У панядзелак і аўторак набажэнстваў і Святой Імшы не будзе!
У суботу штотыднёвая, няспынна Навэнна да Маці Божай у 10.00.
У нядзелю Святая Імша, як звычайна ў 11.30!

4. У суботу, 11 ліпеня, адзначаем СВЯТА СВЯТОГА БЭНЭДЫКТА, АБАТА, АПЕКУНА ЕЎРОПЫ.

Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: непахіснай і жывой веры, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Вялікі дзякуй таксама за прыбранне і ўпрыгожанне храма. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
Кс. Януш.
2026-07-05 08:00 ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ‘ЯВЫ