Новости костёла

11 звычайная нядзеля


П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
11 звычайная нядзеля, 14 чэрвеня 2026 г.


1. На працягу тыдня, апрача чацверга і суботы, набажэнствы і Свята Імша пачынацца будуць у 20.00.
У суботу штотыднёвая, няспынна Навэнна да Маці Божай у 10.00.
У нядзелю Святая Імша, як звычайна ў 11.30!

2. У чацвер, 18 ЧЭРВЕНЯ, - ЎРАЧЫСТАСЦЬ ГАДАВІНЫ ПАСВЯЧЭННЯ НАШАГА ХРАМА (409). У 19.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з малітвай праслаўлення і падзякі за фундатараў, архітэктараў, будаўнікоў і ўсіх, хто на працягу стагоддзяў клапаціўся пра гэты дом малітвы і спаткання людзей з Богам. Пасля адарацыі ў 20.00 - Святая Імша.

3. Членам малітоўнай групы “Жывы Ружанец” нагадваю, што наш пантыфік, Папа рымскі Леон XIV заклікае нас маліцца ў месяцы чэрвені аб развіцці каштоўнасцяў спорту.
“Молімся, каб спорт быў інструментам міру, сустрэчы і дыялогу паміж культурамі і нацыямі і каб ён спрыяў развіццю такіх каштоўнасцяў, як павага, салідарнасць і асобасны рост.”.

Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: непахіснай і жывой веры, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Вялікі дзякуй таксама за прыбранне і ўпрыгожанне храма. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
Кс. Януш.
2026-06-14 09:00 ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ‘ЯВЫ