ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР
Дзякуем Езусу Хрысту за устанаўленне Сакрамэнтаў: Эўхарыстыі і святарства
18.30 – малітва Святы Ружанец /частка другая: Таямніцы Святла/ - вядзе малітоўная група “Жывы Ружанец”.
19.00 - УРАЧЫСТАЯ СВЯТАЯ ІМША ВЯЧЭРЫ ПАНА.
Пасля Імшы магчымасць асабістай адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ў алтары “Цямніцы” да 21.00.
ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА
Сумны дзень і сціслы пост (колькасны і якасны). Успамін жудаснай мукі і смерці нашага Збаўцы Езуса Хрыста.
З 7.00 да 9.00 - ранішняя малітва, індывідуальная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў алтары “Цямніцы” (магчымасць споведзі).
З 15.00 да 15.30 - узнавенне адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ў алтары “Цямніцы”; малітва “Вяночак да Божай Міласэрнасці” (магчымасць споведзі).
18.00 – Узнавенне і заканчэнне адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ў алтары “Цямніцы” (магчымасць споведзі).
18.30 – набажэнства “Крыжовы шлях Езуса Хрыста”.
19.00 – ЛІТУРГІЯ МУКІ І СМЕРЦІ ЕЗУСА ХРЫСТА.
ВЯЛІКАЯ СУБОТА
У гэты дзень трываем пры алтары “Грабніцы Пана” разважаючы аб смерці Езуса Хрыста.
З 7.00 да 9.00 - ранішняя малітва: “Ютрань”, асвячэнне страў на велікодны стол і індывідуальная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў алтары “Грабніцы Пана” (магчымасць споведзі).
З 15.00 да 16.00 – узнавенне адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту; “Вяночак да Божай Міласэрнасці” і асвячэнне велікодных страў.
21.00 - узнавенне індывідуальнай адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ў алтары “Грабніцы Пана” .
22.00 - УРАЧЫСТАЯ ЛІТУРГІЯ ПАСХАЛЬНАЙ НОЧЫ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА НАШАГА, ЕЗУСА ХРЫСТА. Пасхальная Вігілія з аднаўленнем абяцанняў Святога Хросту, Святая Імша і рэзурэкцыйная працэсія вакол храма.
Заканчэнне каля 00.30.
ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ ЎВАСКРАСЕННЯ ХРЫСТА
11.30 - Святая Імша з актам падзякі Богу за дар адкуплення свету.
