П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы НЯДЗЕЛЯ СПАСЛАННЯ СВЯТОГА ДУХА, 24 МАЯ 2026
1. Сёння святкуем урачыстасць Спаслання Духа Святога, якой заканчваецца Велікодный перыяд а таксама перыяд велікоднай споведзі і Святой Камуніі. Непасрэдна пасля Святой Імшы адбудзецца эўхарыстычная працэсія вакол храма, з малітвай Літаніі Ларэтанскай.
2. На працягу тыдня, апрача суботы, набажэнствы і Святая Імша пачынацца будуць у 19.00. У суботу – штотыднёвая, неспынная Навэнна да Маці Божай у 10.00. У наступную нядзелю, як звычайна, у 11.30!
3. На гэтым тыдні адзначаем: * у панядзелак – СВЯТА НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ, МАЦІ КАСЦЁЛА;
* у чацвер, - СВЯТА ЕЗУСА ХРЫСТА, НАЙВЫШЭЙШАГА ВЕЧНАГА СВЯТАРА; дзень асаблівай малітвы аб пакліканнях да святарства і кансэкраванага жыцця.
4. Запрашаю ўсіх да ўдзелу ў майскіх набажэнствах у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі, у час якіх будзем разважаць над таямніцай Духа Святога і Яго дзеянні ў нашым жыцці.
5. У наступную нядзелю ЎРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ – адпустовая ўрачыстасць тытула нашага храма і парафіі.
6. Апошнія, у гэтым годзе, катэхетычныя заняткі ў суботу : * у 19.00 - катэхеза для малодшых школьнікаў; * у 21.00 - для старшакласнікаў.
Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: непахіснай і жывой веры, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Вялікі дзякуй таксама за прыбранне і ўпрыгожанне храма. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць. Кс. Януш.