П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
6 НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ, ПАЛЬМОВАЯ, 13 красавіка 2025
1. СЁННЯ ПАЧЫНАЕЦЦА ВЯЛІКІ ТЫДЗЕНЬ. Пасля Святой Імшы адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з апошнім ў гэтым годзе велікапосным набажэнствам “Песні жальбы”.
2. У панядзелак і аўторак набажэнствы і Святая Імша ў 19.00.
У сераду набажэнства і Святая Імша ў 18.00. Пасля яе адбудзецца сустрэча ўсіх кантараў і членаў літургічнай службы алтара. Яе мэтай ёсць падрыхтоўка літургіі святых дзён Пасхальнага Трыдуума. Сардэчна прашу нашых мужчын вынесці ў гэты дзень з сакрыстыі алтар «Грабніцы Пана» і паставіць яго на тым жа месцы, што і летась.
3. У чацвер вечаровай Святой Імшой пачнецца СВЯТЫ ПАСХАЛЬНЫ ТРЫДУУМ МУКІ, СМЕРЦІ І ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ХРЫСТА.
Дакладная інфармацыя святкавання Пасхальнага Трыдуума на асобных лістах.
4. Сакрамэнт паяднання (споведзь) для ўсіх жадаючых штодзённа на 15 хвілін перад пачаткам набажэнстваў.
5. Наведванне хворых са святымі сакрамэнтамі ў Вялікую пятніцу. Пачненцца яно а 9.00 гадзіне.
6. У ВЯЛІКДЗЕНЬ – ПАСХАЛЬНУЮ НЯДЗЕЛЮ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ЕЗУСА ХРЫСТА, у 6.00 (на світанні) адбудзецца Рэзурэкыцйная працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам вакол храма, пасля яе Святая Імша з актам падзякі Богу за дар Адкуплення свету. Гэта будзе магчымасць для нас, у Юбілейны Год, звярнуцца да старажытнай традыцыі Касцёла.
7. Усіх нашых дзяцей, школьнікаў і іх бацькоў запрашаем на супольную адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, у Вялікую Суботу а 15 гадзіне.
8. На століку для часопісаў ляжаць апошнія нумары штомесячнікаў: “Вадаграй” - для дзяцей, “Дыялог” і “Ave Maryja” (Вітай Марыя).
Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
Кс. Януш.