Новости костёла

13 звычайная нядзеля. У ПАНЯДЗЕЛАК УРАЧЫСТАСЦЬ СВ. АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА

П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
13 звычайная нядзеля, 28 чэрвеня 2026 г.


1. На працягу тыдня, апрача панядзелка і суботы, набажэнствы і Свята Імша пачынацца будуць у 20.00.
У панядзелак Святая Імша ў 21.00!
У суботу штотыднёвая, няспынна Навэнна да Маці Божай у 10.00.
У нядзелю Святая Імша, як звычайна ў 11.30!

2. У панядзелак, 29 чэрвеня, - УРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА. Удзел у Святой Імшы абавязковы. Святая Імша ў 21.00.
Як штогод зборы ахвяраванняў гэтага дня прызначаюцца на патрэбы Апостальскай Сталіцы.
У гэты ж дзень вернікі Івацэвічскай парафіі адзначаюць сваю парафіяльную ўрачыстасць тытулу храма. З гэтай нагоды яны сардэчна запрашаюць нас прыняць удзел у супольным святкаванні, ва ўрачыстай Эўхарыстыі якая пачнецца ў 18.30. Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла знаходзіцца па адрасу: г. Івацэвічы, вул. Механізатараў, 7.

3. На гэтым тыдні:
- у чацвер, 2 ліпеня, - літургічны ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай. Гэта таксама першы чацвер месяца з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і асаблівай малітвай аб пакліканнях;
-у пятніцу, 3 ліпеня, - СВЯТА СВ. ТАМАША,АПОСТАЛА. Гэта таксама першая пятніца месяца – дзень асаблівага ўшанавання Найсвяцейшага Сэрца Езуса;
- у суботу – першая субота месяца.

4. Магчымасць споведзі (перад першай пятніцай месяца) штодзённа на некалькі хвілін перад пачаткам набажэнства.

5. Наведванне хворых са святымі сакрамэнтамі ў першую пятніцу месяца. Пачненцца яно ў 9.00.

Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: непахіснай і жывой веры, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Вялікі дзякуй таксама за прыбранне і ўпрыгожанне храма. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
Кс. Януш.
2026-06-28 08:00