Новости костёла

3 НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ


П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
3 НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ, 8 сакавіка 2026 г.


1. Сёння, у III нядзелю Вялікага посту, у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Нацыянальны дзень “Карытас” (Caritas).
Сабраныя сёння ахвяраванні прызначаюцца на дзейнасць гэтай дабрачыннай арганізацыі.

2. На працягу тыдня, апрача суботы, набажэнствы пачынацца будуць у 18.30. У суботу і нядзелю, як звычайна, у 11.30!

3. У панядзелак, 9 сакавіка, у 30 дзень пасля адыходу ў вечнасць біскупа Казіміра Велікасельца OP пасля вечаровай Святой Імшы адбудзецца адмысловая малітва за памерлага святара.

4. У аўторак, 10 сакавіка, - пачатак Навэнны да святога Юзафа.

5. Ва ўсе нядзелі Вялікага Посту, пасля Святой Імшы, праводзім набажэнства “ПЕСНІ ЖАЛЬБЫ” а ў пятніцы, у 18.30, набажэнства “КРЫЖОВЫ ШЛЯХ ЕЗУСА ХРЫСТА”.

6. Сёння адзначаем Міжнародны жаночы дзень. З нагоды гэтага свята Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе жанчынам віншаванне. Тэкст на: www.catholic.by

7. Катэхетычныя заняткі ў нядзелю:
* у 17.00 - катэхеза для малодшых школьнікаў;
* у 18.30 - для старшакласнікаў.

Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Вялікі дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
Кс. Януш.
2026-03-08 14:00 ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ‘ЯВЫ