Новости костёла

НЯДЗЕЛЯ СПАСЛАННЯ СВЯТОГА ДУХА



П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
12 звычайная нядзеля, 22 чэрвеня 2025 г.

1. Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Непасрэдна пасля Святой Імшы адбудзецца эўхарыстычная працэсія з Езусам Хрыстом у Найсвяцейшым Сакрамэнце. Падчас яе будзем маліцца Літаніяй да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
Сёння таксама разам з прысутным сярод нас біскупам Казімірам Велікасельцам ОР святкуем юбілей яго святарскага пасвячэння (41 год) і прыміцыйнай (першай) Святой Імшы якую ён адслужыў менавіта ў нашым касцёле, у чэрвені 1984 года.

2. На працягу тыдня, апрача аўторка і суботы, набажэнствы і Свята Імша пачынацца будуць у 20.00.
У аўторак набажэнства і Святой Імшы не будзе!
У суботу і наступную нядзелю, як звычайна, у 11.00.

3. У аўторак, 24 чэрвеня, УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ СВЯТОГА ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ. Гэта таксама гадавіна біскупскага пасвячэння Яго Эксцэленцыі біскупа Казіміра Велікасельца (1999 г.).

4. 26 чэрвеня, у чацвер, - дзень асаблівай малітвы аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.

5. У пятніцу, 27 чэрвеня, УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ЕЗУСА. Гэта СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ МАЛІТВЫ АБ СВЯТАСЦІ СВЯТАРОЎ. Заахвочваю ўсіх да ўдзелу ў адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту з малітвай перапрашэння і падзякі, а таксама з актам прысвячэння чалавецтва Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
Кс. Януш.

2025-06-22 09:00 ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ‘ЯВЫ