НОВОСТИ
Список событий
    Римско-католический приход
    Святой Троицы
    Республика Беларусь, Брестская область,
    Пружанский р-н, г.п. Ружаны.
    Cвяжитесь с нами любым удобным способом.
    Мы всегда рады новым гостям.

    E-mail: ruzhkosciol@gmail.com
    Телефон: +375163271738

    Соцсети: Facebook | Instagram | Youtube
    Close
    У Вас есть вопросы? Свяжитесь с нами!
    2020 © kosciolruzhany.by
    Новости костёла

    НЯДЗЕЛЯ СПАСЛАННЯ СВЯТОГА ДУХА



    П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
    НЯДЗЕЛЯ СПАСЛАННЯ СВЯТОГА ДУХА, 8 ЧЭРВЕНЯ 2025

    1. Сёння святкуем урачыстасць Спаслання Духа Святога, якой заканчваецца Велікодный перыяд а таксама перыяд велікоднай споведзі і Святой Камуніі. Непасрэдна пасля Святой Імшы адбудзецца кароткая адарацыя Езуса Хрыста ў Найсвяцейшым Сакрамэнце з малітвай Літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

    2. На гэтым тыдні адзначаем:
    * у панядзелак – СВЯТА НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ, МАЦІ КАСЦЁЛА;

    * у чацвер, - СВЯТА ЕЗУСА ХРЫСТА, НАЙВЫШЭЙШАГА ВЕЧНАГА СВЯТАРА;
    дзень асаблівай малітвы аб пакліканнях да святарства і кансэкраванага жыцця.

    3. На працягу тыдня, апрача суботы, набажэнствы і Святая Імша пачынацца будуць у 20.00.
    У суботу і наступную нядзелю, як звычайна, у 11.00!

    4. У аўторак, 10 чэрвеня, - 27 гадавіна смерці кс. Міхаіла Варанецкага СМ, шматгадовага пробашча нашай Парафіі. Святая Імша за супакой яго душы.

    5. У пятніцу, 13 чэрвеня, - успамін святога Антонія Падуанскага. Дзень імянін Ардынарыя Пінскай дыяцэзіі біскупа Антонія Дзям’янкі.

    6. У наступную нядзелю ЎРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ – адпустовая ўрачыстасць тытула нашага храма і парафіі.

    7. КАТЭХЕТЫЧНЫЯ ЗАНЯТКІ * для малодшых школьнікаў, тых хто рыхтуецца да першай споведзі і Святой Камуніі з панядзелка да пятніцы (уключна) ў 18.30. Да ўдзелю ў ёй запрошаны таксама іх вацькі.

    Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
    Кс. Януш.


    ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ‘ЯВЫ
    Made on
    Tilda