ПП А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы 6 ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ, 10 МАЯ (ТРАЎНЯ) 2026
1. Сёння 26-я гадавіна каранацыі абраза Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся. Сабраныя сёння ахвяраванні прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.
2. На гэтым тыдні адзначаем: - у сераду, 13 мая, - літургічны ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы; гэта 109-я гадавіна першага яўлення Маці Божай у Фаціме (Партугалія). - у чацвер, 14 мая, - УРАЧЫСТАСЦЬ УНЕБАЎШЭСЦЯ ПАНА; удзел у Святой Імшы абавязковы. Ужо напярэдадні вечаровая Святая Імша з гэтай урачыстасці. - у суботу, 16 мая, - УРАЧЫСТАСЦЬ СВ. АНДРЭЯ БАБОЛІ, презбітэра і мучаніка, апекуна нашай, Пінскай дыяцэзіі.
3. У панядзелак, аўторак і сераду VI тыдня Велікоднага перыяду, перад урачыстасцю Унебаўшэсця Пана, - дні малітваў аб ураджаі.
4. У пятніцу – пачатак навэнны да Духа Святога.
5. У суботу, 16 мая, Кс. біскуп Антоній Дзям’янка, ардынарый нашай дыяцэзіі, запрашае ўсіх вернікаў да удзелу ва ўрачыстай Святой Імшы падзякі Пану Богу ў санктуарыі апекуна Пінскай дыяцэзіі — святога Андрэя Баболі, у Іванаве. Пачатак а 11.00 гадзіне.
6. На працягу тыдня, апрача суботы, набажэнствы і Святая Імша пачынацца будуць у 19.00. У суботу штотыднёвая навэнна да Маці Божай у 10.00. У наступную нядзелю Святая Імша, як звычайна, у 11.30!
7. Катэхетычныя заняткі сёння: * у 18.00 - катэхеза для малодшых школьнікаў; * у 20.00 - для старшакласнікаў.
Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: непахіснай і жывой веры, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць. Кс. Януш.