П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы 5 НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ, 22 сакавіка 2026 г.
1. Сёння, у V нядзелю Вялікага Посту, згодна з традыцыяй, закрываюцца крыжы і абразы з яго выявай, якія застаюцца закрытымі да канца Літургіі Мукі Пана ў Вялікую Пятніцу.
2. На працягу тыдня, апрача панядзелка, чацверга і суботы, набажэнствы пачынацца будуць у 18.30. У панядзелак і чацвер набажэнстваў і Святой Імшы не будзе! У суботу і нядзелю, як звычайна, у 11.30!
3. У сераду, 25 САКАВІКА, адзначаем УРАЧЫСТАСЦЬ ЗВЕСТАВАННЯ ПАНА. Гэта таксама Дзень святасці жыцця – дзень асаблівай малітвы за ненароджаных дзяцей і пачатак Духоўнага ўсынаўлення дзіцяці. Святая Імша ў 18.30. Ужо напярэдадні, у аўторак, вечаровая Святая Імша ў 18.30 з гэтай жа ўрачыстасці. Удзел у Святой Імшы ва ўрачыстасць Звеставання Пана не абавязковая.
4. Ва ўсе пятніцы Вялікага Посту праводзім набажэнства “КРЫЖОВЫ ШЛЯХ ЕЗУСА ХРЫСТА”, а ў нядзелі пасля Святой Імшы набажэнства “ПЕСНІ ЖАЛЬБЫ”. Памятайма таксама аб вялікім значэнні посту і іншых пакутных практык, асабліва ўчынкаў міласэрнасці.
5. Наступная нядзеля – Пальмовая, або нядзеля Мукі Пана. Святая Імша пачнецца асвячэннем галінак (пальмаў, вербаў) і працэсіяй.
6. Катэхетычныя заняткі адбудуцца ў панядзелак і чацвер: * у 18.00 - катэхеза для малодшых школьнікаў; * у 19.30 - для старшакласнікаў. Іх тэмай будзе падрыхтоўка да Вялікага Тыдня і Пасхі Хрыстовай. Сённяшніх заняткаў не будзе!
Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Вялікі дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць. Кс. Януш.