П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы 4 НЯДЗЕЛЯ ЗВЫЧАЙНАГА ПЕРЫЯДУ 1 лютага 2026 г.
1. Сёння, першая нядзеля месяца і змена таямніц у малітоўнай групе “Жывы Ружанец”. У лютым будзем маліцца згодна з інтэнцыяй Папы рымскага за дзяцей з невылечнымі захворваннямі: Молімся, каб дзеці, якія пакутуюць ад невылечных захворванняў, і іх сем'і атрымлівалі неабходную медыцынскую дапамогу і падтрымку і ніколі не гублялі сіл і надзеі.
2. Заўтра, 2 лютага, - СВЯТА АХВЯРАВАННЯ ПАНА. У 18.30 – Святая Імша з абрадам благаслаўлення свечак у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень адзначаецца таксама СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ КАНСЭКРАВАНАГА ЖЫЦЦЯ.
3. У суботу, у 11.30 – штотыднёвая Навэнна да Маці Божай і Святая Імша ў інтэнцыі падзяк і просьбаў прадстаўленых Богу праз Яе заступніцтва. Гэта таксама першая субота месяца і магчымасць штомесячнай споведзі і святой Камуніі (святога Прычасця).
4. У наступную нядзелю Святая Імша ў 11.30.
Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаем найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.