Новости костёла

33 звычайны тыдзень



П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
33 звычайны тыдзень, 16 лістапада 2025 г.

1. Сёння ў Касцёле адзначаецца IX Сусветны дзень бедных, устаноўлены Папам Францішкам, каб прыцягнуць увагу на сітуацыі людзей у нястачы, і заахвоціць дапамагаць ім. У абвешчаным 13 чэрвеня пастырскім пасланні на гэты дзень папа рымскі Леў XIV, цытуючы словы Псалма «Ты – надзея мая, Пане Божа» (Пс 70, 5), разважае аб хрысціянскай надзеі, як крыніцы ўнутранай сілы ва ўмовах уразлівасці і нягод. Асаблівую ўвагу біскуп Рыма ўдзяляе бедным як сведкам гэтай надзеі. Іх надзея не звязана з уладаннем: яны жывуць верай і даверам. Распараджаючыся малым, яны вучаць, што адзіная надзея якая ніколі не падводзіць - надзея ў Богу. Яны заклікаюць кожнага адмовіцца ад ілюзіі бяспекі, заснаванай толькі на багацці і ўладзе.

2. На працягу тыдня, апрача чацверга і суботы, набажэнствы пачынацца будуць у 18.00.
У чацвер набажэнства і Святой Імшы не будзе!
У суботу і наступную нядзелю, як звычайна, у 11.00.

3. У чацвер, 21 лістапада, - успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі.

4. У пятніцу, 22 лістапада, - успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы. Дзень малітваў за арганістаў, харыстаў і асоб, звязаных з касцёльнай музыкай.

5. У наступную нядзелю – урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста Валадара сусвету. Дзень асаблівай малітвы ў інтэнцыі ўсіх членаў Літургічнай службы алтара – міністрантаў, лектараў і кантараў. Збор ахвяраванняў гэтага дня прызначаюцца на духоўную семінарыю.

6. Усім членам малітоўнай групы “Жывы Ружанец” прыпамінаю, што ў гэтым месяцы, згодна з просьбай папы рымскага молімся аб тым, каб людзі, якія змагаюцца з суіцыдальнымі думкамі, знайшлі ў сваіх супольнасцях падтрымку, дапамогу і любоў, якія ім неабходныя, і адкрыліся для прыгажосці жыцця.

7. Катэхетычныя заняткі ў суботу:
- у 15.00 – катэхеза для старшакласнікаў;
- у 16.30 - катэхеза для малодшых школьнікаў – год пасля першай Святой Камуніі; да ўдзелу ў ёй запрошаны таксама іх бацькі.

Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
Кс. Януш.
2025-11-16 20:00 ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ‘ЯВЫ