П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы 31 звычайны тыдзень, 2 лістапада 2025 г. УСПАМІН УСІХ ПАМЕРЛЫХ ВЕРНІКАЎ
1. Сёння адзначаем літургічны ўспамін Усіх Памерлых Вернікаў. У 17.30, у капліцы св. Казіміра на Ружанскіх могілках, - Нешпары за памерлых. Для нас гэта будзе магчымасць чарговы раз наведаць могілкі нашых блізкіх.
2. Сёння першая нядзеля месяца і, як звычайна, змена таямніц у малітоўнай групе “Жывы Ружанец”. Інтэнцыя папы рымскага на лістапад 2025 года: аб папярэджанні самагубства. Молімся аб тым, каб людзі, якія змагаюцца з суіцыдальнымі думкамі, знайшлі ў сваіх супольнасцях падтрымку, дапамогу і любоў, якія ім неабходныя, і адкрыліся для прыгажосці жыцця.
3. Традыцыйныя малітвы за душы памерлых вернікаў – “выпамінкі” на працягу ўсяго лістапада падчас набажэнстваў. З 2 ПА 8 ЛІСТАПАДА БУДЗЕМ ЦЭЛЕБРАВАЦЬ ПАМІНАЛЬНЫЯ СВЯТЫЯ ІМШЫ ЗА ПАМЕРЛЫХ, каторых імёны запісаныя на “выпамінкавых” картках.
4. З папнядзелка па сераду (уключна), у межах актавы малітваў за памерлых, у 18.00, у капліцы св. Казіміра на Ружанскіх могілках, выпамінкі і Святая Імша за памерлых.
5. На гэтым тыдні адзначаем: * ПЕРШЫ ЧАЦВЕР І МЕСЯЦА – дзень удзячнасці за дар сакрамэнтаў: Эўхарыстыі і святарства, дзень асаблівай малітвы аб пакліканнях да святарскага і кансэкраванага жыцця. У 18.00 адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту а пасля Святая Імша; * ПЕРШУЮ ПЯТНІЦУ МЕСЯЦА - дзень ушанавання Найсвяцейшага Сэрца Езуса. У 18.00 адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту а пасля Святая Імша.
6. Магчымасць споведзі (перад першай пятніцай месяца) штодзённа на некалькі хвілін перад пачаткам набажэнства.
7. Наведванне хворых са святымі сакрамэнтамі ў першую пятніцу месяца. Пачнецца яно а 9.00 гадзіне.
8. Катэхетычныя заняткі ў сераду,чацвер і суботу: - у 15.00 – катэхеза для старшакласнікаў; - у 16.30 - катэхеза для малодшых школьнікаў – год пасля першай Святой Камуніі; да ўдзелу ў ёй запрошаны таксама іх бацькі.
Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць. Кс. Януш.