Новости костёла

29 звычайны тыдзень



П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
29 звычайны тыдзень, 19 кастрычніка 2025 г.

1. Сёння Місыйная нядзеля. Сабраныя сёння ахвяраванні прызначаюцца на патдрымку каталіцкіх місій у свеце.

2. На працягу тыдня, апрача суботы, Святая Імша і набажэнствы пачынацца будуць у 18.00.
У суботу, у сувязі з галоўнай урачыстасцю з нагоды 100-годдзя нашай – Пінскай Дыяцэзіі і мерапрыемстваў у Пінску, Святой Імшы не будзе! Навэнна да Маці Божай і ружанцовае набажэнства ў 11.00.
У наступную нядзелю Святая Імша, як звычайна, у 11.00.

3. Месяц кастрычнік гэта месяц супольнай малітвы “Святы Ружанец” – разважанняў над таямніцамі з жыцця Езуса Хрыста, Яго Маці і апосталаў, а таксама над таямніцамі нашага збаўлення. Малітоўная група “Жывы Ружанец” нашай парафіі запрашае ўсіх да ўдзелу ў ружанцовым набажэнстве.

4. На гэтым тыдні катэхетычных заняткаў для школьнікаў не будзе! Заняткі перанесены на наступную нядзелю. Усіх нашых дзяцей. школьнікаў і іх бацькоў сардэчна запрашаю да ўдзелу ў ружанцовых набажэнствах.

Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Вялікі дзякуй таксама ўсім тым, хто ў мінулыя два тыдні ахвяраваў свой вольны час і прычыніўся да ўпарадкавання парафіяльных могілак. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
Кс. Януш
2025-10-19 16:00 ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ‘ЯВЫ