Новости костёла

27 звычайны тыдзень



П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
27 звычайны тыдзень, 5 кастрычніка 2025 г.

1. Сёння, у першую нядзелю кастрычніка, прафесійнае свята настаўнікаў, выхавальнікаў і работнікаў адукацыі. Усіх іх віншуем і молімся аб патрэбных для ніх Божых дарах.

2. Сёння першая нядзеля месяца і, як звычайна, змена таямніц у малітоўнай групе “Жывы Ружанец”.
У кастрычніку молімся аб супрацоўніцтве паміж вызнаўцамі розных рэлігійных традыцый. Молімся, каб вызнаўцы розных рэлігійных традыцый супрацоўнічалі паміж сабою дзеля абароны і будавання спакою, справядлівасці і братэрства.

3. На гэтым тыдні ружанцовае набажэнства толькі ў аўторак і суботу.

4. У аўторак, 7 кастрычніка, УСПАМІН НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ РУЖАНЦОВАЙ. Гэта свята малітоўнага руху «Жывы Ружанец».
У 18.00 ружанцовае набажэнства ў інтэнцыі ўсіх членаў малітоўнай групы “Жывы Ружанец”, - жывых і памерлых.

5. У суботу ружанцовае набажэнства і Навэнна да Маці Божай Цудоўнага Медаліка ў 11.00.

6. У наступную нядзелю Святая Імша, як звычайна, у 11.00.

Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
Кс. Януш.


Кантакт са святаром - кс. Адам: +375 29 502-92-81
2025-10-07 09:00 ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ‘ЯВЫ