П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы 23 звычайны тыдзень, 7 верасня 2025 г.
1. Сёння першая нядзеля месяца, так званая “Нядзеля адарацыйная”. Пасля Святой Імшы адбудецца кароткая адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з малітвай ўдзячнасці за жывую прысутнасць Бога сярод нас у Эўхарыстыі. Гэта таксама першая гадавіна біскупскага пасвячэння Яго Эксцэленцыі біскупа Андрэя Зноскі, дапаможнага біскупа нашай дыяцэзіі
2. Сабраныя сёння ахвяраванні прызначаюцца на духоўную семінарыю.
3. На працягу тыдня, апрача суботы, набажэнствы і Святая Імша пачынацца будуць у 19.00. У суботу і наступную нядзелю, як звычайна, у 11.00.
4. Заўтра, 8 ВЕРАСНЯ, - СВЯТА НАРАДЖЭННЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ.
5. У наступную нядзелю, 14 ВЕРАСНЯ, - СВЯТА УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА. На заканчэнне Святой Імшы адбудзецца абрад асвячэння крыжоў, прынесеных вернікамі.
6. Магчымасць споведзі штодзённа на некалькі хвілін перад пачаткам набажэнства.
7. Членам малітоўнай групы “Жывы Ружанец” прыпамінаю, што ў верасні молімся аб аднаўленні нашых адносінаў з усім стварэннем. “Молімся, каб мы, натхнёныя прыкладам святога Францішка, зразумелі ўзаемазалежнасць усіх стварэнняў, якіх любіць Бог і якія вартыя любові і пашаны .”
Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць. Кс. Януш.