Новости костёла

21 ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ


П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
21 звычайная нядзеля, 22 жніўня 2026 г.


1. На працягу тыдня, апрача суботы, набажэнствы і Святая Імша пачынацца будуць у 18.30.
У суботу Святая Імша ў 17.00 з удзелам святароў Пружанскага і Кобрынскага дэканатаў. Узначаліць яе ардынарый нашай, Пінскай дыяцэзіі, кс. біскуп Антоні Дзям’янка. Штотыднёвая, няспынная Навэнна да Маці Божай пачнецца на 15 хвілін перад пачаткам гэтай Імшы.
У наступную нядзелю Святая Імша, як звычайна, у 11.30.

2. На гэтым тыдні адзначаем:
- у панядзелак, 24 жніўня, - СВЯТА СВ. БАРТАЛАМЕЯ, АПОСТАЛА;
- у сераду, 26 жніўня, - успамін НПМ Ченстахоўскай. Гэта таксама дзень асаблівай малітвы аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага;
- у чацвер, 27 жніўня, - успамін св. Монікі, маці святога Аўгустына;
- у пятніцу , 28 жніўня, - успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла;
- у суботу, 29 жніўня, - успамін мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля.

3. У наступную нядзелю, 30 жніўня, адбудзецца ўрачыстая падзяка за ўраджай. Усе мы карыстаемся плёнам працы земляробаў і павінны дзякаваць Богу за штодзённы хлеб. У гэты ж дзень адслужу маю апошнюю, развітальную Святую Імшу ў нашым касцёле.

Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: непахіснай і жывой веры, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Вялікі дзякуй таксама за прыбранне і ўпрыгожанне храма. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
Кс. Януш.
2026-08-23 10:00 ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ‘ЯВЫ