Новости костёла

2 ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ


П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
2 ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ – НЯДЗЕЛЯ БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ
12 красавіка 2026

1. Сёння заканчэнне ўрачыстасці Уваскрасення Пана - Свята Божай Міласэрнасці. На заканчэнне Святой Імшы адбудзецца кароткая адарацыя Езуса Хрыста ў Найсвяцейшым Сакрамэнце з аткам прысвячэння сябе Божай Міласэрнасці і эўхарыстычная працэсія вакол храма.

2. На працягу тыдня, апрача суботы, набажэнстваў і Святой Імшы не будзе!
У суботу і наступную нядзелю, як звычайна, у 11.30.

3. Катэхетычныя заняткі ў панядзелак, 20 красавіка:
* у 17.30 - для малодшых школьнікаў, тых хто ў мімнулым годзе прыступіў да першай споведзі і Святой Камуніі;
* у 19.00 – для старшакласнікаў.

Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
Кс. Януш.

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Аллелюя!

КАНТАКТ СА СВЯТАРОМ:
кс. Станіслаў - +375 29 639 18 40
2026-04-12 09:00 ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ‘ЯВЫ