П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
2 НЯДЗЕЛЯ ЗВЫЧАЙНАЯ, 19 студзеня 2025
1. На працягу тыдня, апрача суботы, набажэнствы і Святая Імша пачынацца будуць у 18.00. У суботу штотыднёвае набажэнства ў гонар Найсвяцейшай Багародзіцы Марыі і Святая Імша, як звычайна, у 11.00.
2. Працягваецца ТЫДЗЕНЬ МАЛІТВАЎ ЗА АДЗІНСТВА ХРЫСЦІЯНАЎ, які заканчваецца ў свята Навяртання святога Паўла, Апостала (25 студзеня). Штогод з 18 па 25 студзеня хрысціяне ўсяго свету ўдзельнічаюць у Тыдні малітваў аб адзінстве. Тыдні малітвы аб адзінстве хрысціянаў, якія рыхтуе Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству, праходзяць з 1968 года. На гэты тыдзень рыхтуюцца спецыяльныя матэрыялы з біблійнымі тэкстамі, малітвамі, прапановамі набажэнстваў. З 1975 года матэрыялы штогод рыхтуюць хрысціяне розных краін. Тэксты малітваў і разважанняў падрыхтавалі браты і сёстры з Супольнасці Бозэ ў Паўночнай Італіі. Тэма сёлетняга Тыдня малітваў адзінстве хрысціянаў: «Ці верыш у гэта?» (Ян 11, 26). Другі дзень прысвечаны разважанню над стварэннем як справай Бога.
3. Працягваецца душпастырскае наведванне парафіянаў з асвячэннем дамоў і кватэр.
СЁННЯ - вул. Урбановіча, Пружанская, Рэкуця, Дзяржынскага, Садовая. Пачатак у 15.30.
4. У наступную, трэцюю, нядзелю звычайнага перыяду будзем святкаваць Нядзелю Божага слова, устаноўленую папам рымскім Францішкам.
5. Катэхетычныя заняткі у суботу:
* у 17.00 - катэхеза для старшакласнікаў;
* у 18.30 - для малодшых школьнікаў. Да ўдзелу ў ёй запрпошаны таксама іх бацькі;
Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
Кс. Януш.