П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
10 звычайная нядзеля, 7 чэрвеня 2026 г.
1. Сёння першая нядзеля месяца і, як звычайна, змена таямніц у малітоўнай групе “Жывы Ружанец”.
Наш пантыфік, Папа рымскі Леон XIV заклікае нас маліцца ў месяцы чэрвені аб развіцці каштоўнасцяў спорту.
“Молімся, каб спорт быў інструментам міру, сустрэчы і дыялогу паміж культурамі і нацыямі і каб ён спрыяў развіццю такіх каштоўнасцяў, як павага, салідарнасць і асобасны рост.”
2. На працягу тыдня, апрача суботы, набажэнствы і Свята Імша пачынацца будуць у 20.00.
У суботу штотыднёвая, няспынна Навэнна да Маці Божай у 10.00.
У нядзелю Святая Імша, як звычайна ў 11.30!
3. У пятніцу - ЎРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ЕЗУСА. Гэта Сустветны дзень малітвы аб святасці святароў.
Заахвочваю ўсіх да ўдзелу ў адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту з актам перапрашэння, падзякі і прысвячэння свету і сябе асабіста Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.
4. У суботу, 13 чэрвеня, - ЛІТУРГІЧНЫ ЎСПАМІН БЕЗЗАГАННАГА СЭРЦА НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ. Гэта таксама дзень імянін кс. біскупа Антонія Дзям’янкі, ардынарыя нашай, Пінскай дыяцэзіі.
Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: непахіснай і жывой веры, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Вялікі дзякуй таксама за прыбранне і ўпрыгожанне храма. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
Кс. Януш.
