Новости костёла

19 ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ


П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
19 звычайная нядзеля, 9 жніўня 2026 г.


1. На працягу тыдня набажэнствы і Святая Імша пачынацца будуць у 18.30.

2. Заўтра, 10 жніўня, - СВЯТА СВ. ЛАЎРЭНЦЫЯ, ДЫЯКАНА І МУЧАНІКА.

3. У суботу, 15 жніўня, - УРАЧЫСТАСЦЬ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ. Удзел у Святой Імшы абавязковы. Ужо напярэдадні, у пятніцу, вечаровая Святая Імша з Вігіліі гэтай урачыстасці.
У Лыскаве (капліца на могілках в. Барысікі) Святая Імша ў 16.00.
У гэты ж дзень вернікі Пружанскай парафіі адзначаюць сваю парафіяльную ўрачыстасць тытулу храма. З гэтай нагоды яны сардэчна запрашаюць нас прыняць удзел у супольным святкаванні, ва ўрачыстай Эўхарыстыі якая пачнецца ў 11.00.

4. Згодна з традыцыяй ва ўрачыстасць Унебаўзяцця НМП адбываецца благаслаўленне зёлак і кветак, а таксама жніўных вянкоў, садавіны і агародніны.

5. Членам малітоўнай групы “Жывы Ружанец” нагадваю, што ў гэтым месяцы, згодна з просьбай нашага біскупа Антонія Дзям’янкі, молімся аб дары цвярозага ладу жыцця.

6. Зборы ахвяраванняў з наступнай нядзелі прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.


Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: непахіснай і жывой веры, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Вялікі дзякуй таксама за прыбранне і ўпрыгожанне храма. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
Кс. Януш.
2026-08-12 08:00 ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ‘ЯВЫ