Новости костёла

17 ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ


П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
17 звычайная нядзеля, 26 ліпеня 2026 г.


1. Сёння дзень асаблівай малітвы аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.

2. З панядзелка па чацвер уключна набажэнстваў і Святой Імшы не будзе!
У пятніцу штотыднёвае набажэнства да Божай Міласэрнасці і Святая Імша ў 18.00.
У суботу, як звычайна, у 10.00 - штотыднёвая, няспынная Навэнна да Маці Божай Цудадзейнага Медаліка і Святая Імша ў інтэнцыі падзяк і просьбаў.
У нядзелю Святая Імша, як звычайна, у 11.30!

3. Наступная нядзеля, 2 жніўня, - першая нядзеля месяца, адарацыйная. У гэты дзень ва ўсіх касцёлах можна атрымаць адпуст Парцыюнкулы, пры звычайных умовах.

4. Членам малітоўнай групы “Жывы Ружанец” нагадваю, што наш пантыфік, Папа рымскі Леў XIV заклікае нас маліцца ў ліпені аб пашане да чалавечага жыцця. “Молімся аб пашане і абароне чалавечага жыцця на ўсіх яго этапах, прызнаючы гэта дарам Божым.”


Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: непахіснай і жывой веры, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Вялікі дзякуй таксама за прыбранне і ўпрыгожанне храма. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
Кс. Януш.

Звязацца са святаром па важных пытаннях можна па тэлефоне:
+37529 297-48-36 (кс. Юзаф)
2026-07-26 07:00 ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ‘ЯВЫ