Новости костёла

15 ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ


П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
15 звычайная нядзеля, 12 ліпеня 2026 г.


1. На працягу тыдня, апрача суботы, набажэнствы і Святая Імша пачынацца будуць у 20.00.
У суботу штотыднёвая, няспынна Навэнна да Маці Божай у 10.00.
У нядзелю Святая Імша, як звычайна ў 11.30!

2. На гэтым тыдні адзначаем:
- у панядзелак, 13 ліпеня, - 13-ы дзень м есяца, фацімскі дзень;
- у сераду, 15 ліпеня, - літургічны ўспамін св. Бонавэнтуры, біскупа і доктара Касцёла;
- у чацвер, 16 ліпеня, - успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль.

3. Членам малітоўнай групы “Жывы Ружанец” нагадваю, што наш пантыфік, Папа рымскі Леў (Леон) XIV заклікае нас маліцца ў ліпені аб пашане да чалавечага жыцця. “Молімся аб пашане і абароне чалавечага жыцця на ўсіх яго этапах, прызнаючы гэта дарам Божым.”

4. У наступную нядзелю, 19 ліпеня, - гадавіна прызначэння біскупа Анрэя Зноскі дапаможным біскупам нашай, Пінскай дыяцэзіі (2024 г.).


Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: непахіснай і жывой веры, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Вялікі дзякуй таксама за прыбранне і ўпрыгожанне храма. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
Кс. Януш.
2026-07-12 10:00 ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ‘ЯВЫ