П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы НЯДЗЕЛЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ, 31 МАЯ 2026
1. Сёння святкуем УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ. Адпустовая ўрачыстасць тытулу нашага храма і парафіі. На заканчэнне Святой Імшы адбудзецца кароткая адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, эўхарыстычная працэсія вакол з малітвай Літаніі да Найсвяцейшай Тройцы і гімнам «Цябе Бога праслаўляем» /Te Deum/.
2. На працягу тыдня, апрача аўторка і суботы, набажэнствы і Свята Імша пачынацца будуць у 19.00. У аўторак набажэнства і Святой Імшы не будзе! У суботу штотыднёвая, няспынна Навэнна да Маці Божай у 10.00. У наступную нядзелю Святая Імша ў 11.00!
3. У чацвер – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА ЦЕЛА І КРЫВІ ХРЫСТА. На заканчэнне вечаровай Святой Імшы адбудзецца традыцыйная эўхарыстычная працэсія вакол храма да чатырох алтароў. Жадаючых дапамагчы ў падрыхтоўцы алтароў прашу звярнуцца да Уладзіміра Казіміравіча, або Галіны Антонаўны.
4. У сераду, у 20.00, адбудзецца сустрэча членаў літургічнай службы алтара – лектараў і міністрантаў. Мэта спаткання: падрыхтоўка да ўрачыстасці Божага Цела і Крыві.
5. У пятніцу, 5 чэрвеня, - першая пятніца месяца і набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Наведванне хворых са святымі сакрамэнтамі. Пачнецца яно а 9.00 гадзіне.
6. Сардэчна запрашаю ўсіх да ўдзелу ў чэрвеньскіх набажэнстваў да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: непахіснай і жывой веры, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Вялікі дзякуй таксама за прыбранне і ўпрыгожанне храма. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць. Кс. Януш.