НОВОСТИ
Список событий
    Римско-католический приход
    Святой Троицы
    Республика Беларусь, Брестская область,
    Пружанский р-н, г.п. Ружаны.
    Cвяжитесь с нами любым удобным способом.
    Мы всегда рады новым гостям.

    E-mail: ruzhkosciol@gmail.com
    Телефон: +375163271738

    Соцсети: Facebook | Instagram | Youtube
    Close
    У Вас есть вопросы? Свяжитесь с нами!
    2020 © kosciolruzhany.by
    Новости костёла

    НЯДЗЕЛЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ


    П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
    НЯДЗЕЛЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ, 31 МАЯ 2026


    1. Сёння святкуем УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ. Адпустовая ўрачыстасць тытулу нашага храма і парафіі. На заканчэнне Святой Імшы адбудзецца кароткая адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, эўхарыстычная працэсія вакол з малітвай Літаніі да Найсвяцейшай Тройцы і гімнам «Цябе Бога праслаўляем» /Te Deum/.

    2. На працягу тыдня, апрача аўторка і суботы, набажэнствы і Свята Імша пачынацца будуць у 19.00.
    У аўторак набажэнства і Святой Імшы не будзе!
    У суботу штотыднёвая, няспынна Навэнна да Маці Божай у 10.00.
    У наступную нядзелю Святая Імша ў 11.00!

    3. У чацвер – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА ЦЕЛА І КРЫВІ ХРЫСТА. На заканчэнне вечаровай Святой Імшы адбудзецца традыцыйная эўхарыстычная працэсія вакол храма да чатырох алтароў. Жадаючых дапамагчы ў падрыхтоўцы алтароў прашу звярнуцца да Уладзіміра Казіміравіча, або Галіны Антонаўны.

    4. У сераду, у 20.00, адбудзецца сустрэча членаў літургічнай службы алтара – лектараў і міністрантаў. Мэта спаткання: падрыхтоўка да ўрачыстасці Божага Цела і Крыві.

    5. У пятніцу, 5 чэрвеня, - першая пятніца месяца і набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
    Наведванне хворых са святымі сакрамэнтамі. Пачнецца яно а 9.00 гадзіне.

    6. Сардэчна запрашаю ўсіх да ўдзелу ў чэрвеньскіх набажэнстваў да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

    Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: непахіснай і жывой веры, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Вялікі дзякуй таксама за прыбранне і ўпрыгожанне храма. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
    Кс. Януш.
    ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ‘ЯВЫ
    Made on
    Tilda